Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Скаланіцеся,цьмяныя хмары,
Стану пэндзлем па схілах вадзіць,
Каб праменьнем залеяць абшары,
Дзе краіна бялявая сьпіць.

Ты--адная і болей ня трэба,
Я тваімі сьлязьмі агарнусь
Ды з малітвай у сіняе неба
Па ўсьмешкі радныя зьвярнусь.

На ўзгорках пасьпелае нівы
Ўдол схіляю сваю галаву,
Я на сподку з блакітнай палівай
Твае зернейкі ўсё зьберагу.

У званочкавай сьціплай спадніцы
Сілкавала зямлю хараством,
Твае цэрквы,касьцёлы,капліцы
Мне ў маленстве былі малаком.

Для цябе пералівамі грае
На гармоніку дзядзька Дняпро.
Маладая,жывая,сьвятая,
Пра цябе дзьмуе браце Вятро.

Ручаі гаваркія ў Нарач
Матузкамі бягуць спакваля.
Неабсяжная любая далеч,
Бел-чырвоная маці мая.