Сваімі рукамі мы мову забілі,
Чужою для сэрца яе мы зрабілі,
Але пахаывалі яе мы дарма,
Бо сталі народам якога няма.
Няма беларусаў без роднае мовы,
За здраду прысуд быў заўсёды суровы,
Мы моваю продкаў сваіх пагарджаем,
Чужыя мы ведаем, роднай не знаем.
Але ян ў лесе і ў полі гучыць,
Бо мову зямлі немагчыма забіць,
Маліліся моваю продкі за нас,
Што ведалі Божы закон у той час.
Маліцеся людзі аб роднае мове,
Хай крочыць зямлё у светлай абнове,
Крынічкаю звонкаю хай загучыць,
Як чысты вясновы струмень пябяжыць.
Бог птушкам даў мову, яны не змяняюць,
Салоўкі варонамі не заспяваюць,
Уласную мову даў кожнаму Ён,
Каб не будавалі мы зноў Бабілон.
Балючая тэма і для мяне, але
Балючая тэма і для мяне, але пра родную мову душа баліць, мабыць, толькі ў паэтаў.
Добры верш. Думаю што
Добры верш. Думаю што праблема, якая закранута тут- наша ганьба, як народа.