Ларысе Геніюш
— Ты адкуль бруішся,
Мова?..
— З сініх нёманскіх крыніц...
Па зямлі збіраю словы,
Нібы россыпы суніц.
Мілая, адзіная,
Нам, нашчадкам,
Дадзена
Любаю радзімаю
Ад дзядоў і прадзедаў.
Хай вядзьмараць
Навальніцы,
Снегападаў касякі,
А табе вякі бруіцца —
А затым —
Яшчэ вякі!..