Вольны пераклад з аварскага праз рускі Н.Грэбнева верша Расула Гамзатава
У сне заўжды ўсё недарэчна і няўдала...
Ў ім сёння мне прыйшоў смяротны час .
Апоўдні, у спякоту, ў даліне Дагестана
я з куляй у грудзях амаль што згас
Звяніць рака, бяжыць неадаліма.
Нікому не патрэбны ў забыцці,
я распластаўся на зямлі радзімай
прад тым, як часткай стаць мне той зямлі.
Я паміраю, ды ніхто аб гэтым
не данясе маім з'явіцца да мяне.
Хіба арлы ў вышынях клёкчуць дзесьці,
ды стогнуць лані недзе ў старане.
І каб заплакаць там дзе я загінуў
аб жорсткім лёсе ў росквіце гадоў,
няма ні маці побач, сябра, мілай....
Чаго хаваць - і сьлёзніцы якой!
Вось так ляжаў і паміраў у немач
І раптам чутна, быццам недалёк
на шляхе ўдвух размову сваю мелі,
на роднай мне, аварскай мове, ў крок.
Апоўдні, у спякоту, ў даліне Дагестана
Я паміраў, а людзі «рэч» сваю вялі
аб хітрыках знаёмца іх Гасана,
свавольствах дзікіх нейкага Алі.
У смутку чуў я гукі роднай мовы,
і аджываў паціху, ачуняўшы ў міг,
калі мне стала ясна і вядома -
мой лекар лепшы – мова і язык.
Кагосьці лечаць ад хваробаў
іх словы мо, якімі мне ня пець.
Але калі не будзе гэтай мовы,
Дык я і сёння смерць гатовы мець
Я зза яе душой шчэ не хварэю.
Няхай мне кажуць – бедная яна.
Няхай крычаць з трыбун і асамблеяў.
Але па мне – вялікая мая!
Каб мой Махмуд, пачуў мяне, нашчадкі.
Няўжо ш не прачытае пераклад?
Няўжо ш пісьменнік я амаль астатні,
хто па-аварску піша спеў не ў лад?
Жыццё люблю. Люблю ўсю планэту
На ёй ну кожны, кожны закуток.
Не меньш Краіну Рады,
без наветаў.
Аб ёй я па-аварску пеў як мог
Мне дарагі квітнеючы свабодны,
край з Балцкіх дзюн і да Курыл.
Я за яго загіну бездакорна.
Але мяне хавайце, дзе мой тын.
Каб у пліты магільнай ля аула
аварцы ўзгадвалі часамі і мяне
аварскім словам земляка Расула.
І пераймальніка Гамзата з Цада
ўсе