Калісь прыснілась мне,
што дзесьці Тут я нарадзіўся....
Шчаслівы край таго дзіця —
мне не забыўся...
Былі там: рэчка, луг,
таемны лес за лугам...
З-за лесу сонейка ўстае —
на лузе тае смуга...
Яшчэ кароў не выганялі —
чуваць гамонку сябрукоў...
страмглоў да іх...
усё... ідзем...
…як мала шчасця трэба малым…
…як многа шчасця ў гэтым малым…
Басыя ногі па расе —
ой, як халодзіць...
Лазовы кошык пад рукой —
усё яшчэ наперадзе:
грыбны азарт,
спякота дня,
прыкус — краюха хлеба з шматам сала,
й — з крынічкі — ў прыгаршні — вада,
што так салодзіць...
Для шчасця ж трэба гэтак мала...
...і, колькі ж шчасця ў гэтым “малым”…
Калісь прыснілась мне,
што, дзесьці — Там я нарадзіўся...
Мой родны кут,..
дзе ж ты згубіўся?..
Надвячоркам 31 снежня 2010 г.