Хавалі свой смутак у росы
І кроплям малым абяцалі
што некалі нехта босы
іх ператворыць у хвалі
Мора блакітнага крылы
Маюць так многа прасторы
Добра дзяліць зь імі волю
Добра пакутваць ад болю
Помніць напевы дубровы
Толькі і іх ужо на дровы
«Босыя» людзі прадалі
Росы, што вам абяцалі?
Нельга заужды быць аблокам
Бачным адно – у тумане
Што усё далей крок за крокам
Вязьнем глыбей у падмане
Блакітныя крылы –
О, мора!
Бусліныя крылы –
Прастора…
Радзімы маёй сінявокай.
Чырвонае зарыва
Неба,
З-пад ног вырываецца
Глеба…
Ды толькі куды ад нас
Дзецца?
У недрах Зямлі баліць
Сэрца …
_____________________
А росы цяжкія, цяжкія.
Магільныя пліты літыя,
Якіх мы таксама не варты,
Калі пусцяць кулі імгненна.
А што у жыцці недарэмна?
Каму дань жыцця майго пойдзе..?
З рук смeцце ніколі не сойдзе.