Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роздум

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Стаю на скрыжаваньні,
Ня ведаю куды пайсьці.
Ды так далёка,
Каб ніхто ня змог знайсьці.

Туды, дзе хмары засьцілаюць неба,
Туды, дзе сонца сьпіць даўно.
Дзе птушкі не сьпяваюць з лета
Дзе валадарыць цёмна ноч.

Туды, дзе я магла забыцца
На горыч і нянавісці людзёў,
Хачу такой вады напіцца
Каб змыла ўспаміны з памяці маёй.



...дзіцячы Рай… Ты ў такой

...дзіцячы Рай…
Ты ў такой далечы…
Дзяцінства Край - Дашкоўка-вёска…
Ой, збег бы я туды,..
калі б была магчымасць збегчы…
Чаму ўсё лепшае –
ў мінулым,.. так далёка ?..
Ці ёсць на Свеце нейкае такое месца,
дзе чалавек жыве,
як птах, на волі ?
Ці гэта яму толькі што здаецца,
у пошуках жыццёвых “лепшай долі” ?..