Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рушу нэрвамі

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Рушу нэрвамі--сьцятым лезівам
Над пустэчаю здрадных душ,
Рушу подыхам,садкім бэзавым
З адзінотаю аберуч.

Мушу змрокамі пад аблокамі,
Пад дажджом суздром асьмялець.
Да вясны-красы сьню залётамі,--
Мне б з такой жанкой ды на сьмерць.

Крокам-вокам йду за сусьветамі,
Малаком-шляхом скамянён.
Заюрыла плоць злой кабетаю,
Рук сузор'ямі я ўхрысьцён.

Дай-ўзыграй глыток жыцьця вольнага,
Лі,жаўрук струмень,пасьпяшай.
Рушу вёскамі,рушу стольнымі,
Гэй,чарнявая,запрашай!

Зьберагу-змагу сэрца чыстае,
Перайду масток маладзён.
Рушу рэкамі ды празрыстымі
На плыце-жыцьце сталых дзён.



Добра! Дзякуй.

Добра! Дзякуй.

Дзякую Вам за добрыя словы.

Дзякую Вам за добрыя словы.