У закуце, дзе вецер міла дзьме,
У закуце нам ружа заквітнела,
Ніхто не заўважаў калі цямнела,
Ніхто ня бачыў, як яна расьце.
Калі сьпявала жорсткая зіма,
Змагаліся чырвоныя пялёсткі,
І ўсе казалі людзі з гэнай вёскі,
Што ружай нараджаецца вясна.
Яе павінен холад быў забіць,
Малую, голую, слабую кветку;
Яна павольна мусіць паміраць...
Ня можа доўга ружы сэрца біць,
Якая мімалётна сьпіць улетку,
А сёньня сьмерці бог даў існаваць.