Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У. Ясеў Рыбак. Алесю Казеке

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

З вечара збяруся парыбачыць,
Падрыхтую спінінг і вуду,
У выходны свой з самааддачай
На прыродзе час я правяду.

Ад прыпынку да вады – сцяжынка
Ва ўзбярэжны, выгнуты хмызняк.
Тут на воблер з хвосцікам – пушынкай
Можа возьме жэрах ці шчупак.

Адлятае з ветрыкам самота,
Сапсаваць няможна добры клёў.
Ля ўзбярэжжа ў гушчары чарота
Чуйна стала зграйка карасёў.

А па плыткаводдзю ходзяць плоткі,
Пад навіслым дрэвам – акуні.
Хлопцы ловяць краснапёрак з лодкі.
Шчасце, ты мяне не абміні!

З глыбіні аблокі выплываюць,
Лебедзі закруцяць карагод.
Свежага паветра выпіваю,
Як і ўвесь рыбацкі наш народ.

І, зачараваны наваколлем,
Выйду на пясчаную касу.
Рыбы не злаўлю, так для застолля
Нізку новых вершаў прынясу.