Я дзякую вам!
За любоў, дарагія мае
сустрэчнікі і спадарожнікі шляху зямнога, —
паплечнікі, звёўшыя тропкі — маю і свае —
на міг — і на век аб'яднаныя дальняй дарогай.
Я дзякую вам!
Як настаўнікам сэрца майго —
камусьці за ўрок (і за жорсткі, сябры, не крыўдую),
камусьці за ўзор і за прыклад яскравы таго,
як жыць, і любіць, і узносіць Тварцу "Алілуя!"
Я дзякую вам!
І вітаю, як сонца святло,
пачуцці і думкі высокія, ўчынкі і словы.
А хмаркі на небе... развеем, нібы й не было
між намі ніколі нічога даждліва-хмурнога.
Я дзякую вам!
І люблю вас, як тое дзіця,
якое, хаця й пасталела... да стану дарослых,
не вырасла з веры ў бясконцае свята жыцця
і ў тое, што ўсе мы — радня...
па зямлі і нябёсах.
05.2018Air Max 90 Hypfuse
Дзякуй усiм, хто побач,
Дзякуй вам, сябры.
Дзякуй тым, з кiм разам
Дзецьмi мы былi.
За успамiны цёплыя
Шчыры дзякуй вам.
Шмат чаго у жыццi было,
Ты памятаеш сам.
I за тую музыку,
Што грэла у начы,
Дзякуй усiм, хто побач.
Дзякуй вам, сябры!
Аляксей Жывіцкі
31.05.2013Kids Footwear Online
...Барадулін памёр...
І сустрэўся
з сябрамі
нарэшце.
Над Дняпром
каля вогнішча
ціха гаворка
цячэ.
- Зачакаліся, братка, -
з усьмешкай сказаў
Караткевіч...
Быкаў сумна
панурыўся
і кідае трысцінкі
ў агмень...
- Зараз мы будем
разам,
заўжды.
Кожны год,
кожны тыдзень
і дзень...
womens nike shoes