Рассякаючы хвалі кармой,
Пралятаюць марскія палі.
Пад уладамі ветраў, спакой,
І маланак не бачна ў далі.
Акрамя рыбаловаў, няма,
Разумеючых неба, майстроў.
Авалодалі праўдай святла,
Таямніцамі зорных бароў.
Накіроўваюць позіркам шлях,
Заўважаючы даль-небасхіл.
Чысціню і павагу ў вачах,
Пасейдон непахісны зрабіў
Перашкоды распальваюць іх,
Намаганні пакутаў – пусты.
У грудзях прачынаецца дых,
Уваскрэшаны цераз масты.