Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрусь Вясёлка

Сярэдняя: 4.8 (17 галасоў)

Фарбуе каменны дыван
У золата жоўклае лісце;
Прабуджаны ноччу, туман,
На золках, сыходзіць кудысьці.
А вецер, падкінуўшы фарбы,
Вядзе закаханых да лаўцы,
А потым, іх сэрцы, гарачыя скарбы,
Ад думак халодных схаваўшы,
Задумліва сцішыцца ў дрэвах
І моўчкі аддасца ўспамінам,
Мінулых спатканняў у скверах
І просьбаў прысвечаных льдзінам.



Сярэдняя: 4.8 (15 галасоў)

Калі ты страціўся,
Знікла перад табой дарога
І не ведаеш куды ісці –
Звярніся да Бога!

Калі табе балюча,
Бачыш, што навокал нікога
І знікае твая моц –
Звярніся да Бога!

Калі адольваюць спакусы,
Што не вярнуць былога
І гэтага табе шкада –
Звярніся да Бога!

Калі кожны дзень – параза,
Ня веруеш, што будзе перамога
І цябе бязвер’е захапіла –
Звярніся да Бога!

Калі шчыт зламаўся,
Мяча падняць ня можаш баявога
І лічыш, што прыйшоў канец –
Звярніся да Бога!

Калі страшышся кроку,
Тваю будучыню халадзіць трывога
І ты стаіш ад гэтага на месцы –
Звярніся да Бога!

Калі ў тваіх вачах і словах
Не засталося чалавечага, святога
І ты не здольны супраць змагацца –
Звярніся да Бога!

Калі ж сонейка блішчыць,
Не патрэбна дапамога.
За гэта, з падзякай,
Звярніся да Бога!