Плача жаласна Рыгорка —
Не пускаюць зноў на горку.
Да акна прыліп Рыгорка:
— Вунь Максім паехаў з горкі...
Вунь сябрук найлепшы
Санька
Запрагае Джэка ў санкі...
Вунь Пятрок з вясёлым смехам
Зухавата з горкі з’ехаў...
Уздыхнула маці горка
I сказала так Рыгорку:
— Нам, сыночак, не да смеху —
Ты зусім на двойкі з’ехаў.
Усім дзецям прачытаць!!
Усім дзецям прачытаць!!