Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СІНІ РАНАК

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Скокне сонейка на ганак,
Тупне ножкай босаю --
Пабягу у сіні ранак
Першымі пракосамі.

Аблячу без адпачынку
Лес, прапахлы росамі,
Распытаю пра дзяўчынку
Рэха шматгалосае.

Разбуджу на кожным дрэве
Песню салаўіную,
Хай спявае лес, не дрэмле,
Пра яе, адзіную.

Хай яна загоіць рану,
Перавяжа косамі...
Прыбягу у сіні ранак
Першымі пракосамі.