Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сабака вайны

Сярэдняя: 2.9 (9 галасоў)

А чацвёртай гадзіне ранку
Улетку - ціша
І гранічны спакой узрываецца
Па дварах.
Ад вільготнай, соннай зямлі імчаць ва ўзвышша
Гукі крокаў,
Б'ючыся аб металічны дах.

А паветра выбелена наскрозь,
Прахалодна-плыткае,
Невытрымна, маўкліва-золкае
Да мяжы.
На танклявых,
Сцягнутых ад нябёсаў да долу
Нітках
Нетрывалай
Пранізлівай
Белай смугой
Ляжыць.

Сам сабе адкажы
(бо іншы ніхто не чуе,
для сябе ты - і сябар, і ты - варожая раць),
Адкажы, вар'ят, навошта
У стынь глухую
Ты ідзеш адзін
Між сотні дамоў стаяць?

Што ж, глядзі, адзінокі, смелы, напаўшалёны!
Ты прыйшоў - гэта значыць, сягоння
На ўсё гатоў.
З-за халодных стрэхаў,
З-за памярцвелых клёнаў
Выплывае сабака, шчэрачы сто зубоў.

Выплывае павольна.
Чорныя блішчуць зрэнкі
У кудлатай поўсці, чорнай, нібыта дым.
У курчавых патлах - пыл, і пясок, і стрэмкі,
Чалавечыя мары,
Боль
І нямыя сны.