Паважныя, ляныя, ля двара
Яны снуюць, паснедаўшы нядрэнна.
Палац уласніка-гаспадара
Вартуюць дзень і ноч яны нядрэмна.
Ледзь выйдзе, як яны — ну як мінуць! –
Адразу ўсёю зграяю ахвоча
Кідаюцца, каб бот яму лізнуць,
Хвастом вільнуўшы, зазірнуць у вочы.
Ён строгі сабакар, іх гаспадар —
Заўсёды верны, паслухмяны будзь ты.
Штодня кідае ім агрызкі ў дар,
Дае за службу ўсім па цёплай будцы.
Дык як жа за яго ім не брахаць?
За костку — дайся толькі ім у знакі! —
Яны любога могуць разарваць...
Ды я не іх віню: яны — сабакі.
спасибо
спасибо
заужды прыгожы
заужды прыгожы