Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сабірала восень

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Сабірала восень ураджай багаты.
Запрашала восень да сябе на свята.
Тонкія карункі плёў павук маленькі,
Стракацела цудам яблынька-паненка.
У сям'і крылатай-мітусня ды зборы.
На рабінках гронкі -яркія уборы.
Падарункаў колькі!-Кошыкі з грыбамі,
Хрусткая капустка, дзежка з агуркамі,
Морквачка-князёўна ды збаночкі з мёдам-
Гэткае багацце са свайго гароду!
...Працавітым - срэбны кубак падавала,
У пакой шыкоўны дзверы адчыняла,
Частавала шчодра квасам з пірагамі.
Мы яе гасціннасць адчувалі з вамі.