Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сад пачуццяў

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Прайшло.Цяпер будзе восень.

У хвіліны пакоры, у маім шаленстве
Ты
блізка мяне,
мной
страчаны у маленстве.
Так сталася, што раптам
я адна
падсонцам дрэў... і -
не магу сагрэцца.

"Спакой табе, любімая.
Цярпенне
толькі падаецца
стратай."

Сад пачуццяў.

Прыгажосць і чароўнае -
вольныя.
Бачныя тут жа. Не абароненыя,
церпяць кпіны:
"...падробка.Ліхвярства.Падман.
Непраўдзівае..."

Усе так лёгка засвоілі:
Прыгажосць
і заганы -
уласцівасць жанчыны.

Пачуўшы, кожная проста
згаджаецца :
" Так, я такая"
Аднойчы ўзгляне - і больш не ўглядаецца,
не зазірае
ў вочы.
Не тоіць зла - бяскрыўдная,
спіць-засынае ўночы.

І да размоў пра бытнасць - неахвочая.

Навошта?

Лепш пачакае:
"...перамянюся ў моцную."

Хіба, Вы лічыце, што існае адно бясконцае?
Не.