Пад крыжам – сон.
Я. Мой анёл. Малітва.
Мой горад, мост. Мой пэндзаль
ды палітра…
Эскіз.
Чароўны сон пад небам
і пад крыламі.
“Мой Бог,
мы засталіся ў гэтым горадзе
адзінымі?
Дзе людзі?
Я іду да Вас усіх,
я мару аб сустрэчы,
натхненні…
Родныя! Не пакідайце мне пустэчы.”
Сон у самоце.
Цішыня.
Ад стомы – быццам скошаны.
“Мой Бог,
мы засталіся ў горадзе апошнімі?”
Не праўда.
Новы дзень малюю.
Сіні.
Стогн. Падымаюся з зямлі,
бо маю моц
не быць знясіленым.
Апошнiя водгукi
18 часов 54 минуты назад
1 день 17 часов назад
3 дня 22 часа назад
3 дня 22 часа назад
4 дня 12 часов назад
4 дня 20 часов назад
1 неделя 21 час назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 6 дней назад
2 недели 4 минуты назад