Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сафійскі сабор (Пасля наведвання Полацка)

Сярэдняя: 5 (1 голас)

На беразе Дзвіны,высока
ў акружэнні сонных дрэў,
стаіць апошні з прыкладаў барока
і слухае нячутны хваляў спеў.
Ён зведаў шмат: пажарышчы і слёзы,
але нябачна час бяжыць,
і як раней імкнуцца ў нябёсы
званіц карункавых крыжы.
Сціхае раптам усё навокал,
здаецца мне: пяюць званы,
Аб тым,што памятаюць Чарадзея крокі,
аб тым,што чулі словы Скарыны…
Стагодзяў таямніцы захаваюць
у падзямеллях камяні.
Вядома тое ім,пра што мы забываем:
Адкуль вытокі нашы,нашы карані.