Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сакавік

Сярэдняя: 4.7 (25 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

Сок бярозавы пацёк…
Дрэвам…
І людзЯм…
Ну, падвесіў я жбанок –
унукам, і дзяцям.

Ды не адзін,а цэлых тры –
Анастассі, Даньке, і Мірону…
Жонка ў лес паслала – набяры
сока ўнукам,
і усім – пароўну.

Таму, й бярозкі выбіраў –
на узгорачку,
і каб узросту – аднаго…
Дзірачкі – прасвідраваў,
жбанкі падвесіў – пабягло…
Быццам – самагон…

Чаго рагочаце ?!
Ну, схожасць мАе –
цвырчэнне сока, быццам з “апарата”.
Яно, канешне, “жыдкаць” – не такая…
Дык, гэтаж ўнукам,
а не “алкашатам”.

Сам,
прыкурыўшы ад запалкі,
прысеў ля “піраміды” мурашоў.
Бярозы сок – ён “еліксір”,
для нутраной закалкі,
маіх унукаў-малышоў…

Маё дзяцінства – без цукерак…
Увесну – сок бярозы…
Потымкі – суніцы…
Тым і мацнеў…
І аніякая халера,
да гэтых пор –
ня можа прычапіцца !

А зара ў краме – усялякіх сокаў…
І назвы – чорт збянтэжа вочы !
А – хто ?.. з чаго ?... іх панажмочыў…
Маё нутро іх піць – ня хоча…

І, нават сок бярозавы, з магАзіна –
чамусьці не выказвае даверу…
А ну, калі якаясь гАдзіна –
паналівала нейкую хімічную халеру ?

То, й не патрАвіць, можа…
А карысьці – аніякай !
Няяснасць вырабу – трывожа…
Ў якіх умовах іх там робяць ?
А мае ўнукі – не сабакі,
каб вопыты на іх праводзіць !

Ды і сабака, тожа ж – Божжа тварь…
Ды, і ня будзе піць сабака “хімію”,
на нейкіх там – мікробах, і дражжах.
А дзеці ад яе –
шчэ могуць вырасці “рахітамі”…

Урачы так кажуць, дахтарЫ…
Яны ж – вучоныя, і маюць рацыю.
Вось жонка ў лес паслала – набяры,
натурнага, у лесе,
сока значыцца…

Сок цвыркае, а я сяжу чакаю,
і сцерагу свае жбаночкі.
Зараза каб ня сцібрыла якая –
“Ляксір” бярозавы, натурны, для унукаў…
Няхай цячэ…
Я пасяжу…
Сядзець – ня мУка…
Я пачакаю – хоць да ночы !

26 сакавіка 2014 г.