Надзьмуўшыся, як хрыплая сава,
Яна ішла па брудным тратуары.
І снег, што ўсюды плямамі растаў,
Здаваўся ёй агідным ягуарам.
Яна ступала - ён пад ёй дышаў
І варушыў бялява-бурай поўсцю,
Рычаннем адгукалася шаша,
Глытала яе ногі без літосці.
Яна злавалась. Чвякала вада
І сакавік здаваўся ёй агрэхай.
Раптоўна... рыжых промняў чарада
Праз плот перавалілася са смехам.
Праз плот - і цераз лужыны,
Праз снег!
Пляшчыся, сонца, ў рыжых камізэльках!
Ідуць будаўнікі, і смех гудзе
Ды павісае на нябесных бэльках.
Пераляцець праз неба! Адхапіць
Пярлінкі-кроплі ад яго блакіту!
І на адзін яскрава-хуткі міг
Са звонам іх разбрызгаць і рассыпаць!
Яны прайшлі.
А сонейка дрыжыць
Маленькай плямкай, долькай мандарына.
Яна з усмешкай думала: так жыць
Не ўмее, пэўна, і напалавіну.
...А потым азірнулась - і пайшла.
Забылася на гэтае здарэнне.
І вечар, разгарнуўшы два крыла
Лунаў над ёй у ціхім летуценні.
Былі ёй дрэвы цёмнымі, як гар,
І сакавік - жахлівым і гаркотным.
... А белы і маўклівы ягуар
Ёй недакучна лашчыўся
У боты.
Брава! Блiскуча! За выняткам
Брава! Блiскуча! За выняткам некалькiх дробных нават не момантаў, а нейкiх усведамленняў аб момантах, выдатнейша! Вiншую!
Дзякуй вялікі!
Дзякуй вялікі!
Вольга Нікіценка
I нiколi не звяртайце ўвагi
I нiколi не звяртайце ўвагi на адзнакi чытачоў, таму што за рэдкiм выключэннем у людзей густу няма.