Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Салаўіныя ночы

Яшчэ не ацэнена

Чэрвень зноў побач крочыць,
Ад вячорку да рання.
Салаўіныя ночы
Нагадалі каханне.
Тое,што заблукала
Дзесьці там у начы.
Можа дрэнна кахаў я
Ды не змог зберагчы?
Толькі вочы закрыю -
Бачу постаць яе.
Голас звонкі дзявочы
Салавейкам пяе.
Гнуткі мроіцца вобраз,
Вось ён быў - і няма.
Толькі сэрдца імкліва
Хвалявалась дарма.
Як шкада,што не зменіш
Богам дадзены лёс.
Не вярнецца юнацтва,
Плач,- не выплачыш слёз.
У кароткія ночы
Немагчыма заснуць.
За акном незакрытым
Салаўі так пяюць…
Хутка ранішні золак,
А мне ўсё не да сноў.
Бо кахання асколак
Сэрца раніць ізноў.
Чэрвень зноў побач крочыць,
Ад вячорку да рання.
Салаўіныя ночы
Распаляюць каханне.