Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Салодкіх сноў

Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)

Закрой свае вочы, пакладзі думки побач,
Трымай у абдымках спакой цёплай ночы,
Адчуй дакрананне далёкага месяцу,
Плыві ў мір натхнення карыснага сэрцу.

Прыемны пах восені, салодкі пах мёду,
Тут бачыш заўсёды некранутую прыроду,
А блікі, здаецца, ляцяць так далёка,
Што ў казцы ты тонеш – не знойдзеш папроку.

Не бояйся свабоды нязведанай болі,
Я надзялю неўзаметку цябе свежаю воляй,
Не будзеш завядаць пад напругам прыгнёту,
Ад кахання адыйдзе табе роўная квота.

Салодка ты спі пад маёй абаронай,
Цалую цябе, ла?шчу цёплаю нотай,
Прыемна ўсміхаешся ад каляровых слоў,
Спі бесклапотна, каханая, салодкіх сноў!

26 кастрычніка 2011



Цікава... Цікава яшчэ і тое,

Цікава... Цікава яшчэ і тое, што менавіта на гэты верш я з самага пачатку звярнула ўвагу, пачала чытаць яго самым першым, хоць ён не адзіны. І я не памылілася. Сапраўды, вельмі добры верш. А самае галоўнае тое, што чытаючы яго, я нібыта чула, як б'еца сэрца аўтара, а гэта вельмі важна - гэта значыць, што аўтар пакінуў у гэтым вершы сваё цяпло, свае думкі і частку свайго сэрца. Малайчына!

Падабаецца. З аднаго боку

Падабаецца. З аднаго боку адыходжанне ад клопату, чароўнасць надыходзячых сноў, а з другога боку, у добрым, мастацкім, сэнсе, рэалістычнась: "мір натхнення карыснага сэрцу", "роўная квота" . Усе гэта гарманічна слялося ў уверш.

Дзякуй за выдатны водгук!)

Дзякуй за выдатны водгук!)

верш не ўразіў зусім.

верш не ўразіў зусім. па-першае, надта банальны. па-другое, зашмат відавочных памылак і рыфмова-рытмічная невытрыманасць. па-трэцяе, не прасочваецца метафарычнасць думкі. пакуль, на жаль, на аматарскім узроўні.