Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

САМААДЧУВАННЕ

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)
я рэспектабельны дагледжаны гладка паголены апрануты ў дарагі гарнітур у мяне дарагі эксклюзіўны аўтамабіль трохпавярховы дом за дзесяць кіламетраў ад менску красуня жонка рахунак у банку я дырэктар камерцыйна паспяховай фірмы у мяне мноства плянаў адносна будучыні нават сусьветны эканамічны крызіс ня здолеў папсаваць мае справы толькі не трэба рабіць ашаломлены твар зарабіць капітал цалкам мажліва нават у нашай жабрацкай краіне трэба ўсяго толькі мець галаву на плячах і калі вашая клініка мае патрэбу ў фінансаванні медычнае абсталяванне там мяккая мэбля і ўсё такое а вашая клініка пэўна ж мае ў гэтым патрэбу я магу пад узаемнавыгодны працэнт пазычыць вам грошай аніякіх праблемаў хоць зараз пазычу а хочаце уладкую вас да сябе гандлёвым прадстаўніком фінансавым мэнэджэрам мэнэджэрам па продажах мэнэджарам па персаналу а хочаце замдырэктара як вам гэткая прапанова дзеля чаго вы гібееце ў гэтакім жудасным месцы у гэткіх жахлівых умовах у вас тут надзвычай няўтульна і пах які невыносны пах чаго вы спужаліся чаго нахмурылі бровы я падаюся вам незвычайным мама таксама лічыць што я незвычайны яна крыху перабольшвае занадта чуллівая стрэсаняўстойлівая не мае актыўнай жыццёвай пазіцыі ня здольная да камунікацыі слабая непаспяховая я за яе хвалююся нэрвуецца прымае нейкія лекі вось прыцягнула мяне да вас навошта незразумела у гэтым няма неабходнасці я пачуваюся проста цудоўна дый мала хто пачуваецца блага ў дзесяцігадовым узросце і вы пра тое ведаеце лепш за мяне пагадзіцеся доктар New Balance