Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

самазнішчэнне

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Гучыць ці ганарова слова чалавек,
Учыняючы самазнішчэнні з веку ў век?
Воўк ніколі воўка не задзера,
А кат з жывога шкуру здзера.
Па інтелекту стаім на п’едэстале,
Ці не адтуль вар’ят са зброі па галовах пале?
Крыжы Хрыста не грэюць грудзі,
Шосты запавет зтапталі ў хлудзе,
Ад першага так лёгка адцураліся
Магнату-дзьяблу шчыра пакланяліся.
Узлятае дом шматпавярховы,
Дачушцы калыханкі ,не закончаныя словы…
І толькі Барбі тут жывою застанецца,
Кроў ручаямі па цаглінах льецца.
Гучыць так ганарова слова чалавек,
Але забойца ён із веку ў век.
Лічылі,што вайна была даўно,
Сучасны біч- наркотыкі,парно.
Але так блізка і сягоння б’юць,
Бязглуздзіцу пра ворагаў нясуць.
Адзіны Украіны спажывалі хлеб,
Хадзілі па зямлі Украіны адзінай.
Ляцелі ўвысь крытэрыі патрэб
Чыноўнікаў з іх доляй львінай.
Узялі зброю не за свой народ,
За іх пахабныя,пражорлівыя чрэвы.
Хто змые кроў,асушыць ручаіны вод
Ад слёзаў?Ці ўзрастуць параненыя дрэвы?
Гучыць не ганарова слова чалавек,
Калі ён кат і верхаводзец здзек.
Можа лепей быць усёж звяр’ём,
Свой род людзей тады мы зберажом.
Воўк ніколі воўка не задзера,
Пантэру не парве пантэра.