Звычайны вечар вераснёвы,
Чырвоны захад, кветак пах,
Будынак ды палац мясцовы,
Тэатр, сонца ў вачах.
Квіток на месца, рад у партэры,
На сцэне - колас пад сярпом.
Сцэна малая па памеры,
Ды толькі думкі не а том.
Я азірнуўся, абачнуўся,
і больш на сцэну не глядзеў,
Бо я з вачамі сутыкнуўся,
У якіх ліст кветкі зелянеў.
Я ледзьве здолеў дачакацца,
Пакуль жа скончыцца раман.
Каб толькі ў вочы прыглядацца
Знаёмства я прапанаваў.
і валасы, нібы з бурштынаў,
і маладое лісце воч.
Як дыяманты блішчаць з лісцяў
Я успамінаў пасля ўсю ноч.
Былі спатканні ды сустрэчы,
і цішыня прыемных слоў.
і вечары ўдваіх дарэчы,
Што гарачылі маю кроў.
і тыя сьветлыя імгненьні,
Што былі сонейкам маім.
Нібыта сонечным праменнем
Яны жа сьвецяць нам адным.
Ды толькі скончылісь імгненьні,
Бо ў жыцці праходзіць ўсё.
Цябе не будзе. і праменьні
Не сьвецяць на агульны лёс.
Апошні дзень ды ноч, сьвітаньне.
А перш за ўсё - апошні вечар.
А я кажу на разьвітанне:
"Бывай, мой сябар. Да сустрэчы."