Вясёлкавым святлом адсвечвае крышталь.
Трымайце Божы дар, сеньёры-сеньёрыты!
Для кожнага з гасцей, запрошаных на баль,
ігрыстае шампанскае наліта.
У келіху, што так нагадвае Грааль, –
і сонца дыямент, і зорак фіяніты,
і ліўні, і вятры, і буры, і, на жаль, –
расстайнае – фініта ля канчыта.
Прыгубіўшы віна, адчулі хмель жыцця?
Дык піце з асалодай, па глыточку,
смакуючы напой і прагнучы піцця.
І дайце запавет сынам і дочкам:
жыць, славячы Тварца за кожны міг быцця, –
з падзякай – да апошняга дзянёчка.
15.10.2013