Табе патрэбна прыгажосьць,
Не розум,не адказнасьць.
Ружовых думак асалода,
Прыдуманная сьвятасьць.
Праз шкло ідэалізму модных,
Бяздумных,плоскіх,прымітыўных.
Ты бачыш сьвет,нібы свабодны,
Пазбаўся думак негатыўных.
Нам цяпер папулярна,
Не думаць,не жыць...
Адным пазітывам свой страўнік паіць!
Не стань іншадумцам,заставайся жывелай,
Мясных камбінатаў будзеш асновай.