Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сацыяльная бяспека

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Сацыяльную бяспеку гарантуе нам дзяржава,
Толькі простаму народу ўсё яе чамусьці мала.
Ёсць бясплатныя лякарні, ёсць дзіцячыя сады,
Школы, універсітэты, ну хіба не рай, скажы?
Грошы зарабляць умеем, што складанага? Працуй!
А народ не задаволены, ўсё яму не па нутры.
Кажа: "Вы нам абяцалі, грошай шмат, пяцьсот даляраў,
Эўрапейскае жыццё - адкажы нам, Аляксандр,
Калі будзе ўжо яно?
"Дарагія грамадзяне! - Аляксандр адказаў, -
Хутка дасць Расея грошай, будзе хлеб, гарбата, рай!"
Што ж, чакайце, беларусы, вас разводзяць, як лахоў,
Марце, марце, беларусы, талерантны наш народ.