|
Барыс Літва
Жах і адчай, пакой, цішыня,
Нешта трымае неасцярожна.
Думкі блукаюць, прасякнута ўся
Галава гэтым цяжарам моцным.
Нервовыя рукі жадаюць алоўка,
Каб гэтыя думкі хутчэй запісаць.
Яны не баяцца ў жудасным змроку
Сысці на паперу і грозна маўчаць.
Дрыготкія пальцы трымаюць аловак,
Працуюць, запісваюць думкі ўначы,
Каб потым чытаць іх магла адзінота,
Якая ўжо доўга жыве ў душы.
Адзін, адзінота - прыгожыя словы,
Трымаюць мяне і кажуць: "Ідзі!
Шукай сваё шчасце!" А я, як заўседы,
Не чую іх мовы, жыву я адзін...
Прабачце за тое, што я не такі,
Прабачце й пакіньце ў спакоі.
Я маю гонар, брат, лямант душы
Шукае шляха да волі.
Прабачце, што я звычайны такі,
Што няма ў мяне забабонаў.
Усе вы крутыя, ва ўсіх ёсць панты,
А я ўсяго просты дзіцёнак.
Прабачце за тое, што смела плюю
На вашыя погляды й думкі.
Прабачце, што пагарджаю я вас,
Бо вы як тупыя алоўкі.
Чаму вы такія? Магу адказаць:
Вы страцілі мары і розум.
Ваша жыццё — тэлевізар і ежа,
Праца і трошкі спакою.
Ваша маленькая скрынка душы
Упрыгожана і праўда, па модзе:
Нічога сапрўднага, безліч ілжы,
Дарма крычу я вам: "Годзе!"
Так, дарагія, вы ўсяго толькі цацкі
У моцных і дужых руках каралей.
Ваша свабода - ня больш, як утопія,
намаганні дарма, пойдзем далей.
Смерць і свабода - ты маеш выбар,
Будзеш ты жыць ці паміраць.
Толькі з Ім можаш жыць вольна,
Езус - свабода, цябе выбіраць.
Сацыяльную бяспеку гарантуе нам дзяржава,
Толькі простаму народу ўсё яе чамусьці мала.
Ёсць бясплатныя лякарні, ёсць дзіцячыя сады,
Школы, універсітэты, ну хіба не рай, скажы?
Грошы зарабляць умеем, што складанага? Працуй!
А народ не задаволены, ўсё яму не па нутры.
Кажа: "Вы нам абяцалі, грошай шмат, пяцьсот даляраў,
Эўрапейскае жыццё - адкажы нам, Аляксандр,
Калі будзе ўжо яно?
"Дарагія грамадзяне! - Аляксандр адказаў, -
Хутка дасць Расея грошай, будзе хлеб, гарбата, рай!"
Што ж, чакайце, беларусы, вас разводзяць, як лахоў,
Марце, марце, беларусы, талерантны наш народ.
|