Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Деревянные окна со стеклопакетом woodcort.ru/blog/derevyannie-steklopakety/.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Савось-распуснік

Сярэдняя: 4.5 (71 голас)
                         I

Вось што, дзеткі, мае краскі:
Што хадзіць за многа міль?
Можа лепей замест казкі
Расказаць вам адну быль?
       Згодны?
       Добра.
Ну дык вось:
Зваўся хлопчык наш Савось.
Ой, і быў жа ён дураслівы!
У сад лазіў па грушы, па слівы,
Дзіркі ў градах рабіў —
Моркву вырваць любіў,
I маку ён скручваў галоўкі, —
Ну, на гэта быў страх які лоўкі!
       А рукі ў яго не мыты,
       А сам ён сярдзіты,
       Такі задзірака,
       Такі забіяка,
       Буян,
       Грубіян.
Зачэпіць старога,
Пакрыўдзіць малога, —
Такі ўжо нягоднік,
Ды гэтакі шкоднік!
Бегаў загуменнямі,
Кідаўся каменнямі,
Пападаў у шыбы, —
Хоць гані з сялібы!
Меў на зло смякалку, —
Зніме з вежы галку,
I такі гарачка,
Няхай яго качкі!

                II

У Савосева суседа
Быў пярэсценькі каток,
Выхаванец Паўла-дзеда,
Такі слаўны пестунок!
       Нос чарнявы,
       Хвост бялявы,
       Задзірасценькі;
       Кіпцік-шчыпчык
       Заграбасценькі;
       Лапкі-драпкі
       Машастовыя,
       А шарсціначкі
       Шаўковыя;
       Губкі, зубкі
       Адмысловыя;
       Вусы-русы
       Патырчастыя;
       Тая спінка,
       Як націнка,
       Выгінастая.
       Вушкі-слушкі
       Не мыляюцца,
       Вочкі ў ночку
       Запаляюцца.
Ну, такі каток харошы,
Як драпянка за тры грошы!
Хадзіў коцік пад масток,
Лавіў рыбку за хвасток,
Потым дзеду ён на печы
Казкі-байкі варкаваў,
Белым хвосцікам дарэчы
Тахты спевам адбіваў.
Коцік з дзедам жыў у згодзе,
Не сварыліся за печ.
Быў раз коцік на паходзе —
На мышэй падняў ён меч!
Шоў каток з паходу,
Разагнаўшы мышак,
I сеў на калоду
Пад стрэшку ў зацішак.
Грэе сабе спінку,
Мордачку і лапкі.
Зірк — Савось з будынку
Выскачыў без шапкі!
За Савосем — Рудзька.
— Кусі ката, цюцька!
Коцік бедны ўвесь жахнуўся,
Ды на шчасце быў тут плот,
А пры плоце дуб, — і кот
Толькі фыркнуў, мільгануўся
I на дубе апынуўся.
Сеў каток
На дубок,
Кажа забіякам:
— Эх, Савось, шалапай!
Ты мяне не чапай
I не цкуй сабакам!
Не ўдалося Савосю
Катка падкусіць
I прыйшлося Антося
На помач прасіць.

               III

Вось Савось
I Антось
Сталіся дружакі.
Каля клуні стаяць,
На ліхое таяць,
Закідаюць знакі,
Як злавіць ім катка
I аддаць з малатка
Рудзьку на расправу.
Падшывальцы ж яны,
I іх розум дурны
Выдумаў забаву!
А па тэй нарадзе
Саўка торбу крадзе,
Анцік — хлеб сабаку.
А каток на печы
Сеў, як той старэчы,
Яму і не ў знаку.

Эх, пярэсценькі каток!
Сцеражыся ты, браток!
Не хадзі ты па надворку,
Не хадзі гуляць на горку —
Там бяда цябе чакае,
Сам не ведаеш якая.
Асцярожненька хадзі,
За Савосем ты глядзі,
Бо Савось замысліў штось,
Нездарма з ім і Антось.

       Затаіўся ў кутку
       Наш Савось і катку
       Замаўляе зубы
       Для кацінай згубы:
        «Ах ты, коцічак мой!
       Які файны ты, ой!
       Што за спіначка!
       Ну, карціначка!
       Ідзі, коцік, да мяне,
       Не пакрыўджу цябе, не!
       А якія вочкі!
       Бачаць сярод ночкі.
       А якія лапкі!
       Ды як яны цапкі!
       Ах ты, мой каточак,
       Чорненькі насочак!
       Ідзі ж, коцік, да мяне:
       Не пакрыўджу цябе, не».

       Яўкнуў коцік, выгнуў спінку,
       Хвост падняў, як корбу,
       Але ў тую жа хвілінку —
       Шусь каток у торбу!

                    IV

I катка панеслі ў поле,
А там чыста — ні кусточка,
Ні хвілінкі, ні дубочка,
Адны межачкі ды ролі.
Няма дзе катку схавацца:
Чуць сінее лес далёкі,
I сяло за тры валокі, —
Як катку там ратавацца?

Плача ў торбе коцік, плача:
—  Мяў, мне душнаі Мяў, мне цесна!
Б'ецца сэрцайка балесна,
Бо мне грозіць смерць, няйнача!
Кот бурчыць і гурчыць,
Лапамі дзярэцца,
А Савось хоць бы што —
Цешыцца, смяецца.
—  Ну, спыніся, Антось,
Падзяржы сабаку:
Толькі выпушчу ката,
Цкуй тады ў атаку.
Адышоўся Савось,
Анцік прытаіўся,
I тут коціку астрог
Раптам адчыніўся.
З торбы выскачыў, прысеў —
Трэба ж разглядзецца.
Зірк — там рудзька! Што рабіць?
Дзе яму падзецца?
—  Цкуй! Пускай! — крычыць Савось.
—  Кусі ката, Рудзька!..
Ша! чаго ж так закрычаў
Наш Савось нялюдска?
Глянуў Анцік — вось дзівота!
Вось дзе ліха, вось бяда!
Што зрабіла ім дурота
I што сталася з ката!
Вось папаліся дзе змоўцы —
Проста шкода малышоў:
На Савосевай галоўцы
Коцік схованку знайшоў!
Лямантуе бедны Саўка,
Ашалелы, чуць жывы:
Кот упіўся, ну, як п'яўка,
I не знімеш з галавы!
Запусціў кіпцюр у скуру
Аж да самае касці.
Скача Саўка з таго дуру
Ды крычыць: «Пусці! Пусці!»
Рудзька круціцца навокал,
Брэша, цапае катка.
Ай, Савоська, ты мой сокал!
Справа дрэнна і брыдка!
       Ой, нагараваліся,
       Ой, бяды набраліся
       Хлопцы з тым катом!
       З поля як вярталіся,
       Людзі з іх смяяліся,
       Ды дружна, гуртом.
Шоў Антось уперадзе,
Рудзьку вёў на прывязі,
Пазіраў уніз,
А Савось наводшыбе,
На галоўцы з коцікам,
Шэпчучы: «Кіс-кіс!»
I хоць ён не піянер,
А чырвоны меў каўнер.


Супер стихотворение, читаю

Супер стихотворение, читаю уже не первый раз, только радость и смех!

Харошы верш.Чаму раней яго не

Харошы верш.Чаму раней яго не ведала? Абавязкова пачытаю ўнукам.

Я его нашла!!!!! Урааааа!!!!!

Я его нашла!!!!! Урааааа!!!!! Бабушка мне в детстве читала, и сыну моему тоже... Столько эмоций!!! Выучу!!! Буду внукам читать)))))

Безсмяротны верш,як i

Безсмяротны верш,як i творчаць пiсменнiка!

Вот уже насмеялись

Вот уже насмеялись так-насмеялись всей семьёй!

Мы ўрывак з гэтага твору

Мы ўрывак з гэтага твору вучылi ў першым класе. Як зараз памятаю, малюнак коцiка ў буквары i побач вершык. Адзiн з маiх любiмых. I праз 24 гады на памяць магу яго пераказаць)) Буквар ляжыць дома ў маёй мацi :) Я нават не ведала, что гэта толькi частка)) Вялiкi дзякуй за гэты пост!

Мой любимы вершык))))

Мой любимы вершык))))

Верш цудоўны. Мне яго

Верш цудоўны. Мне яго расказвала мама, калі я была маленькай. І я буду чытаць свім унукам.

Мой любимый автор и его

Мой любимый автор и его стихотворение. Класс***** ура!!!

Прекрасное стихотворение!

Прекрасное стихотворение! Вызывает умиление,радость.Возвращаюсь в детство,когда слышала Белорусский язык каждый день.Сначала,когда я ещё не умела читать, его рассказывала мне бабушка ( она знала его наизусть), а потом уже и мы с сестрой подросли и читали его и ещё читали отрывки из поэмы "Новая земля".Но детство прошло,а чувства остались.Теплые чувства.Дзе б мы ни были,мова наша зауседы з нами у нашым сэрцы.

Цудоўна!

Цудоўна!

Любимое стихотворение

Любимое стихотворение детства! А любимые строчки:
Нос чарнявы,
Хвост бялявы,
Задзірасценькі;
Кіпцік-шчыпчык
Заграбасценькі;
Лапкі-драпкі
Машастовыя,
А шарсціначкі
Шаўковыя;
Губкі, зубкі
Адмысловыя;
Вусы-русы
Патырчастыя;
Тая спінка,
Як націнка,
Выгінастая.
Вушкі-слушкі
Не мыляюцца,
Вочкі ў ночку
Запаляюцца.

Мой любiмы верш з дзяцiнства!

Мой любiмы верш з дзяцiнства!

Во-первых, огромное спасибо

Во-первых, огромное спасибо создателям за этот портал национальной поэзии! Удачи вам и всего доброго!

Прочла стихотворение и два ощущения: ком в горле, и на сердце тепло. Вспомнила бабушку, которая читала мне эти стихи в детстве. Деда, который забавно "экзаменовал" меня на их знание. Папу, который удивил меня тем, что и ему когда-то читали этот стих - в детском возрасте такие вещи удивляют. Близкие люди которые меня любили и которых я люблю. К сожалению, никого из них нет в живых. А эти замечательные стихи есть и следующее поколение белорусов я думаю с удовольствием их читает. Ведь они и интересны как история, и поучительны. Помню как ждала концовки и переживала за кота))) Наверняка и современные дети так реагируют несмотря на все новые технологии, айпады и айфоны.
И до сих пор думаю - есть ли мультфильм по этому стихотворению?

надо купить сборник Якуба

надо купить сборник Якуба Колоса, хотя совсем мало читаю, но это-супер

Когда-то в школе мы учили

Когда-то в школе мы учили наизусть вторую часть.Очень приятно гладить кота и ему это рассказывать.Кот доволен,попробуйте и вы со своим так пообщаться!

Цікава,выдатна!

Цікава,выдатна!

ОТЛИЧНОЕ СТИХОТВОРЕНИЕ.

отличное стихотворение. получили огромное удовольствие и мы, и наша малышка.

цудоуны верш ! но я хотел бы

цудоуны верш ! но я хотел бы найти стих где строки : дзеци устали пасля ночы енк хоць вушы затыкай , дым з каминку лезе у вочы дзед сярдуе ай-я-яй.

Божа, Божа, твая воля! (Хоць

Божа, Божа, твая воля!
(Хоць і, можа, гэта грэх!)
Што за жыцьце, што за доля —
Проста плач бярэ і сьмех!
Чорна ў хаце, непрыбрана,
Парасяты пад палком,
Павуцінаю заткана
Столь і кут над абразом.
Дзеці ўстануць пасьля ночы —
Крык, хоць вушы затыкай,
Дым з камінка лезе ў вочы,
Дзед сярдуе — ая-яй!
А як часам дзе зьбярэцца
Ў хаце з пару шчэ жанок,
Сварка тая не зьвядзецца —
Дзень грызуцца за гаршчок.
А ўмяшаюцца мужчыны —
Ну і пойдзе латата!
Паўплятаюцца ў чупрыны,
Рэдка стане барада.
Так і век ператаўчэшся,
I няма таго дабра,
Покі жыць ты прыбярэшся —
Паміраць табе пара.

Супер!

Супер!

Вучыла на памяць гэты верш,

Вучыла на памяць гэты верш, найцiкавейшы!!!

что такое драпянка(Ну, такі

что такое драпянка(Ну, такі каток харошы,
Як драпянка за тры грошы!)

Добрыя вершы. Бабуля

Добрыя вершы. Бабуля расказвала мне перад сном разы па чатыры. Потым и мой сын слухау

Это мой самый любимый

Это мой самый любимый белорусский стишок.

Впервые читаю белорусские

Впервые читаю белорусские стихи. Просто супер! Получила огромное наслаждение от Савося-распуснiка!

Цудоўныя вершы у Якуба

Цудоўныя вершы у Якуба Коласа!А гэты мне вельмі спадабаўся!!!...

фу что за стих

фу что за стих

Тупым не понять, читать

Тупым не понять, читать научись