Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СЕДЗЯЧЫ Ў ЭЛЕКТРЫЧЦЫ

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
“асіповічы – менск” і пішучы гэты верлібр я выразна ўсвядоміў што ня ўмею пісаць пра тое пра што ня маю хоць якога-кольвечы уяўлення пра тое чаго ня бачыў у чым не прымаў удзелу а магу напісаць адно пра тое як стаяў з халодным лязом на шыі ля сцяны панэльнага дома ў бабруйску як пьяны й абрабаваны даваў паказанні мянтам у копылі як напіваўся ў барысаве з барысаўскімі габрэямі як напіваўся ў віцебску на фестывалі пурым на фестывалі арт-сесія як сустракаў сябра пасля ягонай адсідкі ў жодзіна як паліў траву з расейскімі акторамі ў брэсце як здымаў прасталытку за сорак у.е. ў смаленску як закахаўся ў менску як вучыўся ў менску як працаваў у менску як рэзаў запясце ў менску ў доме барачнага тыпу па вуліцы нававіленскай дзе не было ні гарачай вады ні ванны ні унітаза ні будучыні як вар’яцеў ад самоты на прашпекце газеты праўда як ля палаца чыгуначнікаў атрымаў кулаком па пысе як чытаў верлібры ў маскве як чытаў верлібры ва львове як верлібры пішуцца калі ты едзеш у менск з гарадзкога пасёлка мачулішчы ў электрычцы “асіповічы – менск” і ледзь не плачаш ледзь стрымліваеш сябе каб не завыць не закрычаць пад гэтыя шчымлівыя гукі пад гэтыя журботныя спевы пад гэты невыносны лямант акардэона “трэба з гэтым штосьці рабіць так немажліва болей шэрыя мае сонныя мае расчараваныя мае пакамечаныя мае суайчыннікі” 2012 г. Air Max 90 Fireflies