Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сёння настане палярная ноч

Яшчэ не ацэнена

Сёння настане палярная ноч
Ды праз паўгода ўздымецца сонца
Крайнасці полюсаў, холад бясконцы
Сёння настане палярная ноч

Там ля экватара лета штодня
Там не здараецца сумнай гадзіны
Гульбы, каханне, сяброўскія кпіны
Там, ля экватара, лета штодня

У снежнай пустэльні не знойдзеш мяне
Ў цемры навекі пад ёй застануся
Ў гурбах глыбокіх да скону схілюся
У снежнай пустэльні ты згубіш мяне

У жарснай пустэльні я знішчыў яе
Усё спапяліла паўдзённае пекла
Полымя поцягу, з'едлівасць здзекла
У жарснай пустэльні я страціў сябе

Але пахіснуцца ледавікі
І паплывуць па абрывах крапелі
Каб ў зёлках зноўку зязюлі звінелі
Веру, пахіснуцца ледавікі

Новых пачуццяў затрымціць агонь
Старыя раны імкліва загоіць
Ясныя фарбы для сэрца аголіць
Новых пачуццяў гарачы агонь