Сёння ў нас юбілей,
Усіх са святам віншуем!
Наліваёце смялей –
Вып’ем чарку-другую.
За гасцінным сталом
Разгарайся,вяселле!
Наліём і спяём.
Заўтра – будзе пахмелле.
Трэба нам загуляць,
Каб гуло наваколле.
Але розум губляць
Мы не станем ніколі.
Адгуляем сваё -
Павіншуем суседзяў.
А пасля да сяброў
На гулянку паедзем.
Будзем пець і скакаць,
Калькі хопіць нам духу.
Будзем мы баляваць,
Наліваць барматуху.
Адгуляўшы,спачнём
Перад працай натхнёнай:
Новы дзень мы пачнём
З галавой прасвятлёнай.
Сёння ў нас юбілей,
Усіх са святам віншуем!
Налівайце смялей –
Вып’ем чарку-другую.
За гасцінным сталом
Разгарайся вяселле!
Наліём і спяём.
Заўтра – будзе пахмелле.