Кожны чалавек па-свойму ўяўляе,
Ў чым палягае сэнс яго жыцця.
І ў дзеяннях сваіх увасабляе
Той шлях яім ён пройдзе да канца.
Ён ўсёжыццё імкнецца да чагосьці,
Малюе вобраз будучага шчасця.
І весь імпэт сваёй няспыннай маладосці
Ён зжывае каб калісьці з ім спаткацца.
А паміж іншым час яго жыцця праходзіць,
Ён уцякае ціха і няспынна як вада.
Што шукаў ўрэшце-рэшт ён не знаходзіць,
І ад былых надзей не застаецца і сляда.
Ён можа атрымаць часовыя здабыткі,
І пэўных поспехаў калісьці дасягнуць.
Але якія ні здзяйсняў бы ён учынкі
Сапраўднае шчасце ён не здолее адчуць.