Птушка бачыць абшары ў палёце -
Чалавек так не можа падняцца.
Чалавеку толькі застаецца,
Што на сэрца сваё спадзявацца.
Ім ён бачыць Радзімы ўгоддзі
І адчувае маці дыханне,
ім ён чуе, як Cонца ўсходзіць,
ім ён ведае радасць світання.
Чалавеку крылаў ня трэба,
Чалавеку адно застаецца -
Каб яму дакрануцца да неба,
Трэба жывое сэрца.