Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вурст Клёцка

Сярэдняя: 4.7 (39 галасоў)

Што глыбока ў нас у душы?
Што дасталася нам ад дзядоў?
Воля ветру, упартасць вады,
Лютасьць полымя, моц валуноў.
І што ўратуе нас у бядзе?
Чым Радзіму нам абараніць?
Сілу у ветры, агні і вадзе
І камянях трэба здабыць.



Сярэдняя: 4.9 (32 галасоў)

Колер крыві - гэта лютасьць,
Гук - вецер рэвалюцый.
Кроў пахне свабодамі,
але спачатку нягодамі.

А смак крыві незабыўны,
Хто спрабаваў – неспакойны.
І сэрца стук непазбыўны
Не дасць заснуць да скону.



Сярэдняя: 4.9 (34 галасоў)

Птушка бачыць абшары ў палёце -
Чалавек так не можа падняцца.
Чалавеку толькі застаецца,
Што на сэрца сваё спадзявацца.

Ім ён бачыць Радзімы ўгоддзі
І адчувае маці дыханне,
ім ён чуе, як Cонца ўсходзіць,
ім ён ведае радасць світання.

Чалавеку крылаў ня трэба,
Чалавеку адно застаецца -
Каб яму дакрануцца да неба,
Трэба жывое сэрца.