Адчуй сябе вольным
і будзеш шчаслівым.
Васіль Быкаў
Я сэрцам думаю
па-беларуску,
У снах малюю,
хоць і не мастак.
З маленства неба
вабіла спакусна
Мяне і доўгі
за сялом бальшак.
А пець хачу
на поўненькія грудзі,
І песні тыя,
што люблю спакон,
А жыць з душою
вольнаю, як людзі,
А не з душой,
узятаю ў палон.
І не прашу я
ў Госпада багацця,
Малюся, каб я
духам не аслаб,
Бо горшай кары
не знайсці й напасця,
Калі паселіцца
ў сэрцы раб.
За вялікую тэму ўзяліся ў
За вялікую тэму ўзяліся ў гэтым вершы. І моцна прайгралі Купале і яго вершу "Малітва".
Дзякуй за такі цудны верш!!!
Дзякуй за такі цудны верш!!!