Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сёстрам Альбіне і Надзеі.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Усе жыццёвыя заметкі
Трымае цэпка памяць ваша:
Дзіцё-дачка,дзяўчо-падлетак…
Жанчына… - вопыт назапашан.

Лагойшчына,ваенная пара.
Пасля вайны закінула ў Ашмяны доля:
Сем класаў,педвучылішча і –“Ура!”-
Яны настаўніцы у пачатковай школе.

Настала самастойнае жыццё,
З раскрытымі вачамі прагнуць ведаў вучні.
Цябе ўздымае ў неба пачуццё:
-Ты іх чытаць,пісаць і дабрыні навучыш.

Вучылі іх,ды кожная вучылася сама.
Дыплом філолагаў завочна атрымалі.
Дзяцей радзілі – значыць,не дарма
Жылі,сваю дарогу выбіралі.

Сярэдняй школе шмат дзясяткаў год
Аддадзена спаўна,без правалочкі.
Удзячны Валяр’янаўнам народ,
Вучылі што яго сыноў і дочак.

Ёсць што успомніць – шмат нагод:
Пазналі беднасць і дастатак.
Было ўсяго,найбольш – турбот,
Якімі ўсё жыццё занята.

Ляжаць,паплёўваваць уверх –
Такой і думкі быць не можа!
Сям’я,вучоба,праца – перш,
Астатняе далей адложым.

За школу,вучняў і дзяцей
І сэрцам,і душой хварэлі.
Цяпер з унукамі часцей
Сустрэцца бы яны хацелі…

Дабра,здароўя хай дае
Вам Божа, і жыццёвых сілаў.
Гады,што пражылі,яны – усе свае,
І каб яшчэ цярпення на дзясяткі год хапіла.