Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шаўчына злосць

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Буланы Конь за дзень папрацаваў,
Цяпер адпачываў і скуб траву увечары ля саду.
А Шаўка, — не было з ёй зладу, —
Ну так і залівалася, — гаў! гаў! —
Свой нос прасунуўшы праз агароджу.
Як збоку паглядзець, дык проста жах!
Звязацца з гэтай сучкаю — крый божа, —
Адразу ж захрусціш на Шаўчыных зубах,
А Конь на Шаўку ўвагі не звяртае,
Нібыта да яе і спраў яму няма, —
Скубе ды камароў хвастом сцябае.
«Не гаўкай ты дарма,
Дурная! —
Параіў з даху Шэры кот. —
Калі ў цябе такая сіла,
Ты б скокнула адважна цераз плот
Ды за нагу яго ўкусіла».
«Дарэмна не пляці лухты, —
Азваўся Лыска, — ведай межы:
Адважся, укусі, — ён так у пысу ўрэжа,
Што й зубы не збярэш ніколі ты.
Адно — брахаць,
Другое — за нагу Каня хапаць...
Не трэба забываць і пра падковы».
Два словы
Мне хочацца агрэсарам сказаць:
Брашыце, калі хочаце брахаць,
Кусацца ж будзеце, — мы даць адпор гатовы.