“Шчаслівая” – мне кажуць людзі ўслед.
Я цалкам з імі згодна. Так. Шчаслівая.
Але пранесці шчасця запавет
Складана праз жыццё маё імклівае.
З яго складаецца няўмольны лёс.
І дзе ж яно, затоена-маўклівае,
Мяне чакае у абдымках рос?
Мне невядома. Але я – шчаслівая.