Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Дизайнерская мебель в москве designporn магазин нескромнои дизаи нерскои мебели.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шчасце

Яшчэ не ацэнена

Простае шчасце людское,
Так як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
3 хлеба, сабранага ў полі,
3 поту, дарожнага пылу,
3 роднага небасхілу,
3 дружбы, мацнейшай ад смерці,
3 песні... I так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем.



Надта добры верш

Надта добры верш

У гэтым вершы Максiм Танк на

У гэтым вершы Максiм Танк на самой справе паказвае нам што такое шчасце,часцей за усе людзi не бачаць яго

Паэзія Максіма Танка ўражвае

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць.

Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, стваральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваёй роднай Беларусі.

У вершы «Вяртанне» Максім Танк гаворыць аб тым, што Радзіма для яго – гэта самае дарагое, блізкае, роднае, святое, што толькі можа быць у жыцці чалавека. Аўтар сцвярджае, што “калі не чую яе пеўняў на зары, не адчуваю паху яе хлеба, не бачу прызыўных яе агнёў… як блудны сын, вяртаюся дамоў”. Безумоўна, падарожжы – гэта цікава і патрэбна, але без Радзімы, без любові да сваёй краіны чалавек у нейкіх адносінах непаўнацэнны. Максім Танк за сваё жыццё змяніў тры асноўныя месцы жыхарства, тры сталіцы – Мінск, Масква, Вільня. Але найбольшую колькасць гадоў – больш за паўстагоддзя – паэт пражыў у Мінску, таму можна з упэўненасцю сказаць, што ў нейкай ступені верш “Вяртанне” – аўтабіяграфічны. Танк заўсёды з вялікай радасцю вяртаўся на сваю сапраўдную Радзіму, на Беларусь, бо менавіта тут напісана большая частка вершаў, выдадзены зборнікі твораў паэта.

Вось і сягоння
Стаю ля бацькоўскага парога,
Чакаю: ці даруюць?
І ў той жа час
Аб новай мару Адысеі.

У гэтых радках Максім Танк гаворыць аб тым, што яго вельмі хвалюе, ці даруюць жа бацькі, што сын адлучаецца ад роднай хаты, ад роднай зямлі. Заглядаючы ў думкі аўтара, можна прадбачыць, што безумоўна даруюць, бо паэт не забываецца ніколі на родных і блізкіх, не забываецца на свае карэнні. А тое, што яго маняць падарожжы і вандроўкі, гэта добра жаданне. Чалавек, які імкнецца да новага, нязведанага, у падарожжах набіраецца новых уражанняў, новых ведаў, што безумоўна, вельмі добра.

Верш “Вяртанне” напісаны верлібрам, што характэрна для паэзіі Максіма Танка. Паэт цікавіўся ўсім новым, што адбываецца ў літаратуры, і не адмаўляў ні адзін з кірункаў. Паэт станоўча ацэньваў набыткі мадэрністаў, заўсёды стараўся авалодаць асацыятыўнай вобразнасцю, выяўляў сябе як эксперыментатар, шукальнік новай формы і новага зместу ў творчасці. І яму гэта ўдалося.

У вершы “Вяртанне” аўтар выкарыстоўвае цікавую метафару:

А ў мае песні пачынаюць залятаць
Чужыя птушкі, воблакі, вятры
і параўнанне:
Як блудны сын, вяртаюся дамоў.

Верш, напісаны верлібрам, сам па сабе прыцягвае сваёй мастацкай формай, таму не патрабуе ўжывання вялікай колькасці тропаў.

Верш “Перад вандроўкай” таксама прысвечаны тэме Радзімы, гэта – адна з асноўных тэм Максіма Танка. Тут аўтар падрабязна расказвае, як трэбы збірацца ў дарогу, у падарожжа па родным краі:

Кій дарожны выразаецца з дрэва…
А боты дарожныя шыюцца са скуры…

Аўтар папярэджвае, што справа гэта нялёгкая – вандраваць па Беларусі, бо прыйдзецца пераходзіць “і па восеньскім бездарожжы, і па схілах стромых”. Але калі хтосьці рашыцца на такое падарожжа, ніколі не пашкадуе аб гэтым, бо ўбачыць можна многае.
Верш “Перад вандроўкай” у нейкім сэнсе філасофскі, бо Максім Танк піша пра тое, што:

Каптан дарожны кроіцца з надзеі,
З кішэнямі, што дна не маюць,
У якія змясціў бы ўсе нядзелі,
Усе фэсты і хлеба акраец.

Гэтымі радкамі аўтар хацеў сказаць, што толькі сам чалавек можна прыкрыць сябе ад нягод і няшчасцяў, толькі ён сам можа паклапаціцца пра сябе, і не сагрэе, не дапаможа ніякі каптан. Надзея і вера – вось тыя асноўныя паняцці, на якія трэба спадзявацца чалавеку.

Што датычыць вобразных сродкаў, то ў вершы “Перад вандроўкай” ім вельмі шмат.

Максім Танк выкарыстоўвае шматлікія метафары: кій дарожны не захлынаецца ў завею, не хмялее ад траваў нецвярозых; эпітэты: дзвярэй маўклівых, траваў няцвярозых, па восеньскім бездарожжы, па схілах стромых.

Верш “Калі сцюжа ўмацоўвае поле…” філасофскі, бо аўтар гаворыць у ім пра думы і ўспаміны, якія нахлынулі як раз у той час, калі сцюжа ўмацоўвала поле. Лірычны герой верша задумваецца аб сялянскай працы, якая была зроблена ў цёплую пару года на палях. Ён упэўнены, што калі ўважліва прыслухацца, то:

…можна пачуць,
Колькі баразён за лета яны правялі,
Колькі перавярнулі камення і дзёрну,
Колькі старых дзірваноў і акопаў яны зааралі…

Лірычны герой задумваецца аб тым, што ўспаміны маглі стаць скупымі, працуючы разам з людзьмі, бо праца сялянская адна і тая ж з году ў год. Магчыма, людзі сталі больш скупымі на словы, бо цяжкая праца на зямлі займае амаль увесь час і сілы.

У вершы Максім Танк выкарыстоўвае эпітэты – ледзянымі падковамі, колкімі зорамі, людзьмі стрыманымі і маўклівымі, зямлі чэрствай, падзольнай.

Верш “Калі сцюжа ўмацоўвае поле…” таксама напісаны верлібрам.

Калі падагульняць аналіз гэтых трох вершаў Танка, то можна сказаць, што паэзія яго вызначалася чысцінёй і свежасцю, непасрэднасцю ўспрымання свету, гуманістычна чалавечай чуйнасцю, але ў той жа час і ўнутранай адмабілізаванасцю, грамадзянскай страснасцю, своеасаблівым драматычна-аптымістычным характарам мастацкага абагульнення. Гэта была паэзія чорных скіб, як падкрэсліваў М. Арочка, "шурпатых далоняў, незагойных ран, стогнаў у катоўнях", гневу і бунту, смелага выкліку, якая грунтавалася на тонкай назіральнасці і ўражлівасці, эмацыянальна-псіхалагічнай пранікнёнасці лірычнага героя, услаўленні высокіх праяў святла і красы ў прыродным свеце, грамадскім асяроддзі і душы чалавека.

Будучы надзвычай багатай на актыўна-творчыя пошукі і выніковыя знаходкі, паэзія Максіма Танка 60-90-х гадоў мінулага стагоддзя заключае ў сабе вялікія духоўна-эстэтычныя каштоўнасці. Кнігі паэта з цікавасцю чытаюцца не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, на Украіне, у Полынчы, Балгарыі, іншых еўрапейскіх краінах. Уражваюць абсягі, багацце і шматграннасць яго мастацка-творчага свету, ступень заангажаванасці ў надзённа-вострыя, актуальна-набалелыя праблемы часу, супярэчнасці грамадска-сацыяльных працэсаў М. Танк імкнецца спасцігнуць няпросты сэнс дыялектыкі глыбінных гістарычных працэсаў, асэнсоўвае духоўна-маральныя каштоўнасці чалавечага жыцця на зямлі.

Характар яго лірычнага героя вызначаюць, з аднаго боку, абвостраная грамадзянска-патрыятычная ўстурбаванасць, адданасць асновам народнай самасвядомасці, а з другога - вышыня і размах рамантычных парыванняў, душэўна-псіхалагічная пранікнёнасць, гуманістычная чуйнасць. Прынцыпы аналітычна-даследчага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, лагізаванасць гістарычнага мыслення, зварот да драматычных і трагічных старонак нацыянальнага мінулага і сучаснасці дапаўняюцца ў вершах паэта абагульнена-сінтэзаваным успрыманнем з"яў і прадметаў, эмацыянальна-пачуццёвай непасрэднасцю. Лірычная споведзь суседнічае ў іх з прамоўніцкім пафасам і публіцыстычнасцю, народна-песенныя матывы пераплятаюцца з заглыбленай медытатыўнай роздумнасцю і крытычна-выкрывальнай іроніяй. I вельмі часта ўсё гэта пры характэрнай танкаўскай "расхрыстанасці" структурных элементаў твораў.

М. Танк заўсёды выпраменьваў дабратворную, пазітыўную энергетыку, быў настроены на кампраміс, згоду і ўзаемаразуменне. Яго асоба цэнтралізавала нацыянальны літаратурны працэс, дынамізавала мастацкія пошукі пісьменнікаў. Творчасць М. Танка шчыра і пранікнёна паэтызавала родную зямлю, Бацькаўшчыну-Беларусь, цяжкую, але пачэсную, жыццядайную прапу земляроба, аратага, сейбіта, раскрывала духоўны свет беларуса - чалавека лагоднага, памяркоўнага, добразычлівага, сцвярджала высокія сацыяльна-маральныя, грамадзянска-патрыятычныя прынцыпы і каштоўнасці жыцця.

самы добры верш !!!!!!!!!! ён

самы добры верш !!!!!!!!!! ён дапамог мне

выдатны!!!

выдатны!!!

Напишите водгук на гэты верш

Напишите водгук на гэты верш !!!!!!!

Контраст доставляет

Контраст доставляет

"ШЧАСЦЕ, ГЭТА ТАДЫ, КАЛІ

"шчасце, гэта тады, калі зранку хочацца на работу, а ўвечары да дому."
яўген леонаў.)

Пасля слова песні ставіцца

Пасля слова песні ставіцца шматкроп'е, таму что гэта не канец...что шчасце складаецца і з іншых простых цудоўных рэчаў і, каб усё не пералікваць, пастаўнена шматкроп'е і канцоўка верша(эт на маю думку)......а так гэты верш мой самы любімы..я у сваім жыцці вельмі часта яго успамінаю

Згодна з усiм . Гэты верш мы

Згодна з усiм . Гэты верш мы проходзiлi дауно. Але ен мне вельмi падабаецца.

Прыгожа i цудоуна...:)

Прыгожа i цудоуна...:)

круто

круто

Хвала Богу за такія словы,

Хвала Богу за такія словы, Яўген Іванавіч!!!

чаму пасля слоу "з

чаму пасля слоу "з песни..."ставицца шматкропье

Думка не закончана, таму і

Думка не закончана, таму і шматкроп'е!

Просто супер

Мне очень нравится

шораша было б, калі і аналіз

шораша было б, калі і аналіз гэтага верша паглядзець)))

А мазгі навошта?

А мазгі навошта?