Шчэ не журуся я па харастве,
Якое параскрадваюць маршчыны.
Смуткую: без мяне мае сцяжыны
Марнеюць па пяску і па траве.
Па мураве, па камені, вадзе
Мной не адкрыты свет мяне гукае,
I з немагчымасцю ўсё не звыкаю,
Пакуль мне Парка ніць сваю прадзе.
Пакуль яе не абарве няўзнак,
Мне столькі трэба зведаць і пабачыць
Людзей у працы, весялосці, плачы,
Каб зразумець, што так, а што не так,
Што не па-людску складваю ў жыцці.
Падчас і па чужых краях журуся,
А хопіць і куточка Беларусі,
Каб цэлы век свой да яе ісці.
Цудоўныя вершы, прымушаюць
Цудоўныя вершы, прымушаюць хвалявацца і задумацца, для чаго і ці так мы жывём!