Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Школа ў Навасёлках

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Светлы дзень прыгожы,сонца свеціць ярка
Па-над роднай вёскай,рэчкаю Панаркай.
Зіхаціць настрой наш краскамі вясёлкі,
І званок склікае ў школу ў Навасёлкі.

Школа ў Навасёлках,у кутку прыгожым –
Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!
Блізка ці далёка недзе ў свеце будзем –
Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.

Хто такі Купала,Несцерка і Чацкі,
Чым стаў знакаміты граф тутэйшы Чапскі?..
Нашы знаць вытокі школа дапаможа,-
Сёння мы – за партай,заўтра – у дарозе.

Школа ў Навасёлках,у кутку прыгожым –
Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!
Блізка ці далёка недзе ў свеце будзем –
Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.

Навасёлкі,школу,родныя мясціны –
Іх сваім жыццём мы праслаўляць павінны.
І няхай заўсёды сонца свеціць ярка
Па-над роднай вёскай,рэчкаю Панаркай!

Школа ў Навасёлках,у кутку прыгожым,
Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!
Блізка ці далёка недзе ў свеце будзем –
Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.