Махае ветах ціха мне
Сваёю квадраю на выспе.
І мне здаецца – я у сне:
Знайшоў адказ і, пэўна, выйсце.
Хлусню адсеяў — чараўнік,
Рву ілюзорнае няшчасце.
А шлях мой з відавоку знік –
Гляджу праз тубус у міжчассе.
І цяжка мне трымаць адказ,
Бо шлях мой ные, патухае.
А я крычу: “Не ў гэты раз!”
Ды ён не слухае, згарае.
Цяпер лягчэй мой будзе бег:
Адказ кішэнь не адрывае.
Пясок кладзецца,нібы снег.
І нібы снег, за мною тае.
Прасека бачыцца за мной.
І дрэвы ломяцца, і гнуцца:
Прагал… спустошаны сабой, -
Туды мне болей не вярнуцца.
Гучыць шматкроп’ем мне наказ –
Ўнутры вядзе сваё змаганне:
Ці быў калісьці я – адказ?
Ці стаў я для каго пытаннем?