Куды ні едзь, ні кроч,
А сэнс жыцця людскога –
Шукаць і ўдзень, і ўноч
Адзіны шлях – да Бога.
Хоць дзе ён, гэты шлях:
Між зор ці пад нагамі,
Ці ў вусцішных палях
Замецены снягамі?..
На ранішняй зары
І ў суцем вечаровы
Праз моўчныя віры
Шапчы малітвы словы,
Каб між сямі дарог
Знайсці адну дарогу...
Пакуль з табою Бог,
Датуль і ты – пад Богам.
Дзякуй казаць вельмi цудоýны
Дзякуй казаць вельмi цудоýны верш- замала сказаць
Няхай беражэ і ахоўвае Вас
Няхай беражэ і ахоўвае Вас Бог!Дзякуй за светла-гаючыя радкі!