Як запяе душа натхнёна,
Ды думкі пабягуць на волю,
Тады ў руку вазьму аловак
І занатую на паперы
Я погляд свой на стан праблемы.
Ці адлюструю рэчаіснасць,
А можа,нейкае ўяўленне -
Ну,словам,што там нарыпела…
Пасля ўсё гэта скарэктую,
Адрэдагую пэўным чынам.
Затым камп’ютэр уключу –
І надрукую тэкст прыгожа.
Паставіўшы на ліст аўтограф,
Аддам рэдакцыі газеты,-
Мой твор ідзе ў чарговы нумар,
Я з ім – прыйшоў да чытача.