Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шляхамі памяці

Сярэдняя: 2.9 (10 галасоў)

Імчыць дарога роўным палатном,
Няма ёй ні пачатку і ні краю.
І далягляд за выпуклым акном
У фарбах вечара бліскуча патанае.

Бягуць услед за мною ўспаміны
Шляхамі памяці, зарослай даўніной,
Завуць сумленне на вагі Феміды,
А сам сабе я стануся суддзёй.

Успамінаю ўпартае юнацтва –
Атручвай абыякавасцю дні
Матулі, і ў яе любові царстве,
Раскідваў доўга, плённа камяні.

Я не блістаў павагай да старэйшых,
Заўжды адказы дзёрзкія даваў,
І каб сустрэўся я з сабою меншым,
То вушы ўсе б сабе паабрываў.

Як узгадаю першае каханне –
Пляваць хацеў на тонкі ход падзей,
І сплёўшы павуцінне скрыжаванняў,
Лёс-жартаўнік турбуе двух людзей.

Імчыць дарога пад разрыў матора,
І ў шуме ўсведамляецца той факт,
Што як бы не ўцякаў з людскога мора,
То ад сябе ўсё ж не ўцячэш ніяк.



Вяршыня сучаснай беларускай

Вяршыня сучаснай беларускай літаратуры:

"То ад сябе ўсё ж не...."

Вельмі кепскі верш.